Лекары без межаў абвясцілі Праграму стажыровак | BelAIDS.NET
    logo_small

    Тел. (+375 29) 688 36 08
    (+375 17) 245 69 28
    ngoaidsnetwork@gmail.com


    220037
    Республика Беларусь,
    г. Минск,
    пер. Уральский, 15,
    офис 502



 

45_ekary_bez_mezhauЛекары без межаў (Médecins Sans Frontières, MSF) рады абвясціць пра Праграму аплочваемых стажыровак. Стажоры атрымліваюць досвед практычнай працы і дапамагаюць працы аддзелаў камунікацыі, развіцця, праграм, чалавечых рэсурсаў (як у палявых умовах, гэтак і ў офісе) і выканаўчага аддзела. Стажоры таксама атрымаюць базавыя звесткі ў сферы міжнароднай медыцынскай гуманітарнай дапамогі і прапаганды. Усе стажыроўкі будуць праходзіць у нью-ёркскім офісе і аплочваюцца з разліку $10 за гадзіну.
Восеньская стажыроўка 2013
3 верасня — 31 снежня 2013

Прыем заявак да: 9 жніўня 2013
Важная інфармацыя:

  • Гэта конкурсная праграма. Кандыдаты будуць адбірацца з улікам іх дасягненняў.
  • У сувязі з вялікай колькасцю заявак толькі паспяховым кандыдатам будзе паведамлена аб прыняцці пасля тэрміну падачы заявак.
  • Заяўкі на стажыроўку прымаюцца на пастаяннай аснове. Кандыдаты могуць падаваць заяўкі больш чым на адзін тэрмін, але з імі звяжуцца толькі адносна найбліжэйшай стажыроўкі.
  • Замежныя кандыдаты нясуць адказнасць за забеспячэнне дазволу ЗША на працу.
  • Усе кандыдаты адказныя за сваё размяшчэнне ў Нью-Ёрку.
  • Калі ласка, не тэлефануйце і не пішыце электронных лістоў, каб спраўдзіць, ці прынялі вас.
  • У дадатак да аплатнай стажыроўкі Лекары без межаў удзельнічаюць у працы/навучальных праграмах для тых, хто мае кваліфікацыю.

 

Інструкцыі для падачы заяўкі

Калі вы плануеце браць удзел у розных відах стажыровак, калі ласка, дасылайце асобныя заяўкі для кожнай стажыроўкі.

Дашліце вашае рэзюмэ і суправаджальны ліст на адрас internships@newyork.msf.org,з тэмай: Назва стажыроўкі – Тэрмін.

Істотна: Пераважны фармат дакумента – PDF. Калі дакумент у фармаце Word, калі ласка, захавайце яго ў версіі 2005.

 

Больш інфармацыі  — тут  

 

Крыніца — https://www.adukacyja.info

 

 

Подключайтесь к нашему сайту и к Ассоциации «БелСеть антиСПИД» в Фэйсбуке