Першага чэрвеня ў межах Фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці” пройдзе Жывая Бібліятэка, дзе будзе магчымасць пазнаеміцца з Жывымі Кнігамі, якія прадстаўляюць стыгматызаваныя сацыяльныя групы.
Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце з Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак. Часта ў дачыненні да Жывых Кніг існуюць стэрэатыпы ў грамадстве, а самі Кнігі прадстаўляюць стыгматызаваныя сацыяльныя групы.
💡 Інфармація для ўдзельнікаў
Калі: 1 чэрвеня
Час: 14:00 – 19:00
Дзе: Ок16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16). Прастора даступная для людзей у вазку.
Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ➡ па спасылцы да 20:00 31 траўня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога Кніг.
Падрабязная інфармацыя ➡ спампаваць файл.
belaids.net
😯 Больше тематической информации и фото – на официальной странице Ассоциации «БелСеть антиСПИД» ➡ в фэйсбуке