Падлеткам пра ВІЧ | BelAIDS.NET
    logo_small

    Тел. (+375 29) 688 36 08
    (+375 17) 245 69 28
    ngoaidsnetwork@gmail.com


    220037
    Республика Беларусь,
    г. Минск,
    пер. Уральский, 15,
    офис 502



 

Грамадская арганізацыя «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых» (YMCA) правяла трэнінг па праграме «Моладзь ЗА здаровы лад жыцця» па метадзе «Роўны абучае роўнага» ў цэнтры «Маладзік».

 

04_mal14

 

 

Валанцёрам-мультыплікатарам Юлія Ведышавастала яшчэ ў школе. І цяпер, сумяшчаючы асноўную работу менеджэрам па рабоце з кліентамі ў рэкламнай кампаніі, дзяўчына з’яўляцца сакратаром лакальнага аддзялення YMCA у Маладзечна і курыруе праграму «Моладзь ЗА здаровы лад жыцця».

 

04_mal16

 

Грамадская арганізацыя «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых» (YMCA Belarus) зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі 14 лютага 2000 года. Гэта добраахвотнае і некамерцыйнае аб’яднанне грамадзян, якія рэалізоўваюць праграмы на валанцёрскай аснове.

 

04_mal17

 

 

Арганізацыя сёння – сем лакальных аддзяленняў у Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Валожыне, Маладзечне, Лідзе і Мінску. Сярод асноўных накірункаў дзейнасці YMCA Belarus рэспубліканскага ўзроўню праекты «Моладзь ЗА здаровы лад жыцця», «Школа лідэра», «Спяваючыя падлеткі», «Скаўтынг» і «Міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва».
— Трэнінг, які адбыўся ў «Маладзіку», звычайна доўжыцца два дні. Мы не абмяжоўваемся статыстычнай інфармацыяй па ВІЧ і СНІДу, а аналізуем сітуацыю, разбіраем метады працы з равеснікамі па гэтай тэматыцы, — распавядае Юлія Ведышава.
Даведка. Мультыплікатар – той, хто ў цікавай гульнёвай форме перадае веды аднагодкам.
Юля Шаблоўская, https://www.mgazeta.by/
Фота аўтаркі

 

Подключайтесь к нашему сайту и к Ассоциации «БелСеть антиСПИД» в Фэйсбуке