Трэці сектар Беларусі: выжываць ці развіцца? | BelAIDS.NET
    logo_small

    Тел. (+375 29) 688 36 08
    (+375 17) 245 69 28
    ngoaidsnetwork@gmail.com


    220037
    Республика Беларусь,
    г. Минск,
    пер. Уральский, 15,
    офис 502



 

Прафесійная дапамога грамадскім арганізацыям
Кірмаш — гэта афлайн мерапрыемства «Біржы арганізацыйнага развіцця», якая дапамагае беларускім няўрадавым арганізацыям у іх развіцці і прасоўванні. Ідэю Біржы беларусам падказалі ўкраінскі калегі, але з папраўкамі на нашыя рэаліі.

 

vera_alekseevaРаспавядае Вера Аляксеева, адна з арганізатараў Кірмаша:
«Мы скарысталіся вопытам нашых украінскіх калегаў, у якіх прайшло такіх Кірмашоў каля пяці. Асаблівасць нашай сітуацыі ў тым, што на Беларусі няўрадавых грамадскіх арганізацыяў нашмат менш і ў іх значна ніжэйшы ўзровень усведамлення сваіх патрэбаў.

Мы намагаліся навучыць, растлумачыць, паказаць, распавесці, каб арганізацыі зразумелі, што ім прапануюць і што ім з гэтага патрэбна».

 

Кірмаш арганізацыйнага развіцця  — гэта добрая магчымасць атрымаць актуальныя веды ад сапраўдных профі ў развіцці арганізацый, адшукаць партнёраў і донараў, прапіярыць сваю арганізацыю і правесці час з лепшымі кансультантамі і экспертамі ў галіне аргразвіцця.
Цягам усяго дня 12 кастрычніка праходзілі майстра-класы і трэнінгі для НДА: як правільна пісаць тэксты для СМІ, развіваць персанал, кіраваць электронным офісам, ствараць эфектыўныя сайты і многае іншае.
Міжнародны адукацыйны цэнтр сабраў больш за 100 чалавек: кансультантаў па арганізацыйным развіцці, экспертаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
Замест аргразвіцця вырашаюцца зусім іншыя праблемы
ulad_vialichkaКажа старшыня кансорцыўма «ЕўраБеларусь» і ўдзельнік Кірмаша Уладзіслаў Вялічка:
«Неспрыяльныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы для існавання грамадскіх арганізацыяў — гэта такая рамка, якая, на жаль, напрацягу апошніх 15 год істотна, нават часова, не змянялася. І арганізацыі замест таго, каб думаць пра арганізацыйнае развіццё, вырашаюць зусім іншыя праблемы. Таму, калі яны сустракаюцца з кансультантам, зразумела, з якім бэкграўндам яны падыходзяць да сустрэчы».

 

 

Арганізатары маюць намер праводзіць Кірмаш раз на год у Мінску і па магчымасці выязджаць у рэгіёны, каб максімум арганізацый скарысталіся з гэтага.
Кірмаш – толькі месца сустрэчы, знаёмства, а асноўная праца ідзе па-за ім. І мэта арганізатараў – каб надалей гэтае знаёмства перарасло ў працоўныя адносіны.

 

 

Беларусь у зоне «турбулентнасці»


valeriy_zhurakovskiyАгрэсіўнасць беларускага асяродку дазваляе беларускім грамадскім арганізацыям і кансультантам бачыць праблемы хутчэй за еўрапейцаў ці нават расіян. У іх (Заходняй Еўропе і Расіі) можна праводзіць праект цягам пяці год, бо не змяняюцца ўмовы. У нас жа за гэты час абсалютна зменяцца стартавыя перадумовы, мяркуе член праўлення грамадскай арганізацыі «АКТ» Валерый Журакоўскі.

Такая сітуацыя дазваляе нам выйсці на рынак Еўропы і Расіі з унікальнымі прапановамі, была б такая задача.
«Нам ёсць што сказаць на міжнародным узроўні. Праблема ў тым, што мы гэта не робім. Давядзецца папрацаваць, прэзентаваць нашае аргразвіццё ў турбулентным асяродку — так еўрапейцы называюць краіны накшталт Беларусі, дзе сітуацыя часта змяняецца», — кажа Валерый Журакоўскі.

 

Даведка


Біржа арганізацыйнага развіцця — гэта анлайн платформа для пошуку і прапановы паслугаў у сферы арганізацыйнага развіцця. Біржа працуе ў першую чаргу на карысць некамерцыйных арганізацыяў Беларусі.
Мэта Біржы — змяненне культуры, прынцыпаў, умоваў і фармату стасункаў паміж правайдэрамі і спажыўцамі кансультацыйных паслугаў на Беларусі за кошт фармавання адпаведнай інфраструктуры і падвышэння стандартаў якасці ў дадзенай сферы.

 

Ганна Валынец, https://ampby.org